ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Адкрываючы скарбы слова”
Веснавы пейзаж

Пасяджэнне Міжурадавай беларуска-армянскай камісіі

Пасяджэнне Міжурадавай беларуска-армянскай камісіі
Іншыя навіны

18 сакавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь М.П. Зайчанкі з міністрам эканомікі Рэспублікі Арменія Н.Г. Ерыцянам.


Сустрэча адбылася ў адпаведнасці з праграмай знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь урадавай дэлегацыі Рэспублікі Арменія.

У рамках візіту армянскай дэлегацыі ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло чарговае пасяджэнне Міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў такіх галінах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, ахова здароўя і фармацэўтыка, інавацыйная дзейнасць, спорт, турызм, а таксама шэраг іншых пытанняў.

Па заканчэнні мерапрыемства для гасцей была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у час якой яны мелі магчымасць пазнаёміцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, работай бібліятэкі па абслугоўванні чытачоў, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і унікальнай калекцыяй рарытэтных выданняў. У музеі кнігі міністр эканомікі Рэспублікі Арменія Н.Г. Ерыцян пакінуў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей.

 

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам