ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сучасная Беларусь
Руплівы даследчык

Пасяджэнне партнёраў па СЛБ і канферэнцыя ALA

Пасяджэнне партнёраў па СЛБ і канферэнцыя ALA
Іншыя навіны

У ЗША адбылася нарада ўдзельнікаў праекта “Сусветная лічбавая бібліятэка” (СЛБ) і канферэнцыя Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыі (ALA), дзе Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадстаўляў яе дырэктар Р.С. Матульскі.


У рабоце форума Сусветнай лічбавай бібліятэкі, які праходзіў 21–23 чэрвеня ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША, узялі ўдзел кіраўнікі бібліятэк, інфармацыйных службаў і навуковых устаноў, якія з’яўляюцца заснавальнікамі і патэнцыяльнымі партнёрамі праекта па стварэнні СЛБ ва ўсіх рэгіёнах свету  – каля 100 прадстаўнікоў з 84 арганізацый, а таксама прадстаўнікі ЮНЕСКА і ІФЛА.

У ходзе пасяджэння былі заслуханы даклады кіраўнікоў СЛБ, прысвечаныя фарміраванню кантэнту і арганізацыйна-тэхнічнаму забеспячэнню бібліятэкі. Асноўны даклад прадставіў дырэктар СЛБ Джон Ван Оўдэнарэн, у якім была дадзена характарыстыка сучаснага стану Сусветнай лічбавай бібліятэкі, рэсурсаў рэгіёна ў СЛБ, асаблівасцей работы з партнёрамі бібліятэкі ў розных рэгіёнах свету. Асобна абмяркоўваліся пытанні арганізацыі працы ў краінах СНД. Асноўная ўвага ў час дыскусіі надавалася крытэрыям адбору кантэнту і тэхнічным магчымасцям бібліятэк.

На спецыяльным пасяджэнні, прысвечаным развіццю праекта ў Еўразіі і краінах СНД было заслухана 20 дакладаў прадстаўнікоў арганізацый – удзельнікаў нарады і праведзена абмеркаванне актуальных праблем па пытаннях планавання работы СЛБ з бібліятэкамі і іншымі ўстановамі рэгіёна.

Ад Беларусі ў рабоце форума ўзяў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі. На пасяджэнні ён выступіў з прэзентацыяй “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – партнёр Сусветнай лічбавай бібліятэкі”, у якой прадставіў галоўную бібліятэку краіны і работу, што праводзіцца ёю ў праекце СЛБ; была дадзена характарыстыка калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадстаўлена бачанне далейшага развіцця праекта і ўдзелу ў ім бібліятэк Беларусі. Кіраўніцтвам СЛБ была высока ацэнена кваліфікацыя персаналу і арганізацыя работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па прадстаўленні матэрыялаў у СЛБ. Па выніках работы ўдзельнікі пасяджэння выпрацавалі агульную пазіцыю для прадстаўлення інтарэсаў бібліятэк рэгіёна на пасяджэнні СЛБ.

Таксама Р.С. Матульскі прымаў удзел у рабоце штогадовай канферэнцыі Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыі (The American Library Association), якая адбылася 26–28 чэрвеня ў г. Вашынгтоне. ALA падтрымлівае бібліятэкі і бібліятэчную прафесійную адукацыю не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце. У яе склад уваходзяць каля 66 000 членаў. Асацыяцыя была заснавана ў 1876 г. у Філадэльфіі з мэтай падтрымкі, развіцця і ўдасканалення бібліятэчнага і інфармацыйнага абслугоўвання, павышэння якасці бібліятэчнай адукацыі і забеспячэння доступу да інфармацыі для ўсіх. Цяперашні стратэгічны план АLA змяшчае заклік прадаўжаць работу ў галіне прапаганды і значэння прафесіі, адукацыі, удасканальвання дзяржаўнай палітыкі ў сферы бібліятэчнай справы.

Асацыяцыя штогод праводзіць самую буйную ў свеце бібліятэчную канферэнцыю і выстаўку. Сёлета ў канферэнцыі ўзяло ўдзел каля 13 тыс. бібліятэкараў, настаўнікаў, пісьменнікаў, прадстаўнікоў выдавецтваў і г.д. Падчас канферэнцыі прайшла спецыялізаваная выстаўка і больш за 2 000 семінараў і круглых сталоў, на якіх закраналіся розныя аспекты дзейнасці бібліятэк, у т.л. укараненне інавацый у сістэму бібліятэчнага абслугоўвання і стварэнне электронных бібліятэк.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам