ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне партнёраў па СЛБ і канферэнцыя ALA
Аб пачатку рэалізацыі праекта “Беларусь сёння”

Руплівы даследчык

Руплівы даследчык
Іншыя навіны

З 1 па 27 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Руплівы даследчык” да 80-годдзя беларускага літаратуразнаўца, перакладчыка Уладзіміра Лявонцевіча Сакалоўскага.


Сфера навуковых інтарэсаў У.Л. Сакалоўскага – літаратурныя сувязі, распаўсюджванне беларускай літаратуры за мяжой. Вынікам даследаванняў беларуска-нямецкіх культурных сувязей сталі працы “Пара станаўлення. Вопыт параўнальнага вывучэння беларускай і некаторых класічных зарубежных літаратур” (1986), “Беларуская літаратура ў ГДР” (1988), “Беларуская савецкая літаратура за мяжой” (1988, у сааўтарстве) і інш. Адметнае месца ў экспазіцыі займае праца “Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919–1925)”, якая надрукавана ў часопісе “ARCHE” (2009, № 3). Гэта – больш за 300 старонак навукова абгрунтаванага матэрыялу, які падмацаваны архіўнымі дакументамі.

Вялікую каштоўнасць як для нямецкіх, так і для беларускіх даследчыкаў мае кніга У.Л. Сакалоўскага “Weißrußland und Deutschland: Geistes – und Kulturbeziehungen zwischen 1914 und 1941. Band 1: Bibliographie”, выдадзеная ў Германіі ў 2000 г.

Уладзімір Лявонцевіч Сакалоўскі – аўтар шэрага навуковых артыкулаў, надрукаваных у Беларусі і за яе межамі. Акрамя навуковай працы, ён займаецца і перакладамі. На беларускую мову пераклаў кнігі А. Цеханавецкага «Міхал Казімір Агінскі і яго “сядзіба музаў” у Слоніме» (1993), В. Мюлера “Вырваны з агню. Гісторыя Пятра Рувінавіча Рабцэвіча з Пінска, выдадзеная і апрацаваная Вернерам Мюлерам” (2002).

Экспазіцыю састаўляюць манаграфіі, пераклады, літаратуразнаўчыя і гістарычныя артыкулы, рэцэнзіі аўтара, змешчаныя ў перыядычных выданнях, а таксама матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях вучонага.

Выстаўка складаецца з двух раздзелаў: “Факты і абагульненні” і “Жыццёвы шлях”. Усяго на ёй прадстаўлена больш за 50 выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам