ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Грунвальд-600”
Пасяджэнне партнёраў па СЛБ і канферэнцыя ALA

Сучасная Беларусь

Сучасная Беларусь
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) з 28 чэрвеня да 31 жніўня ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня).


Напярэдадні рэспубліканскага свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе сваім наведвальнікам выстаўку “Сучасная Беларусь”.

У прапанаваную экспазіцыю ўключаны выданні, што распавядаюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, сучасны стан развіцця краіны, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі. На выстаўцы знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны. Чытачы і наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з самымі новымі кнігамі беларускіх выдавецтваў, якія пабачылі свет у апошнія тры гады.

Структура выстаўкі выглядае наступным чынам:

  • раздзел “Краіна Беларусь”, які ўключае выданні па гісторыі краіны, грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця;
  • раздзел “Вобразы мілыя роднага краю” прысвечаны запаведным куточкам Беларусі, прыгажосці і багаццю яе прыроды, ахове навакольнага асяроддзя; прадстаўлены звесткі пра нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі;
  • у заключнай частцы экспазіцыі “Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі” дэманструюцца кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, выдатныя мясціны нашай краіны; энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія ствараюць яе прывабны імідж.

Выстаўка пазнавальная і актуальная для тых, хто цікавіцца развіццём і сучасным станам Беларусі, і разлічана на шырокую аўдыторыю.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам