ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка адной кнігі
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у мадэльны Бібліятэчны кодэкс для дзяржаў – удзельніц СНД

Перадача ў дар кніг

Перадача ў дар кніг
Іншыя навіны

16 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала бібліятэцы пагранзаставы “Беняконі” ў Гродзенскай вобласці больш за 200 выданняў.


Перадача кніг арганізавана ў рамках Года кнігі і ў падтрымку рэспубліканскай акцыі “Беларускую кнігу – у рэгіёны”.

Фонд бібліятэкі папоўніўся энцыклапедычнымі і даведачнымі выданнямі, гісторыка-дакументальнымі творамі, вучэбнай і мастацкай літаратурай.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць энцыклапедыі і даведачныя выданні, падораныя выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”: тамы “Беларускай энцыклапедыі”, “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, а таксама кнігі з серыі “Классика литератур СНГ”.

Усяго на працягу 2012 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі плануе бязвыплатна перадаць 100 тысяч выданняў у больш за 200 публічных, універсітэцкіх, школьных і іншых спецыялізаваных бібліятэк краіны.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сфарміраваны фонд літаратуры для ўнутрырэспубліканскага абмену і пераразмеркавання, які пастаянна папаўняецца за кошт шматлікіх дароў ад розных арганізацый і прыватных асоб. Нацыянальная бібліятэка Беларусі вядзе мэтанакіраваную работу па папулярызацыі кнігі і чытання, а таксама робіць усё неабходнае для аператыўнага доступу да атрыманых выданняў як мага большага круга беларускіх чытачоў.

Чытайце таксама пра перадачу ў дар Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі больш за 300 выданняў сельскай бібліятэцы аграгарадка Дворышча Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

 
 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам