ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У напрамку да мэты “нуль”
Круглы стол “Даследаванне правененцый у Беларусі”

Перадача ў дар выдання “Живая вера. Ветка”

Перадача ў дар выдання “Живая вера. Ветка”
Іншыя навіны

29 лістапада а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” ладзіцца цырымонія перадачы Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Мінску – выдання “Живая вера. Ветка” бібліятэкам Беларусі.


Дабрачынная акцыя падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Мінску і выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Кніга-фотаальбом “Живая вера. Ветка” серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” раскрывае мастацкую культуру і творчасць унікальнага рэгіёна на паўднёвым усходзе Беларусі – стараверскай Веткі – гістарычнага цэнтра царкоўнага расколу канца XVII – XVIII стагоддзя.

Выданне змяшчае раздзелы, прысвечаныя іканапісу, залачонай разьбе, шыццю, мастацтву златакавалёў і ліццю, а таксама невялікі гістарычны агляд. Тэксты і ілюстрацыі ўнікальнай кнігі адкрываюць жывую сувязь часоў – нашай сучаснасці і старажытнай набожнасці.

У ходзе мерапрыемства адбудзецца перадача кнігі “Живая вера. Ветка” рэспубліканскім, абласным і раённым бібліятэкам Беларусі, а таксама бібліятэкам устаноў адукацыі і культуры.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам