ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў ХХIV Мінскай МКВК
Споведзь мужнасці і любові

Прэзентацыя ЭІР “Кніга Беларусі XIV–XVIII стст.”

Прэзентацыя ЭІР “Кніга Беларусі XIV–XVIII стст.”
Іншыя навіны

10 лютага ў рамках работы ХХIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя электроннай калекцыі “Кніга Беларусі XIV–XVIII стст.”.


Электронны рэсурс змяшчае копіі поўных тэкстаў рэдкіх і старадрукаваных дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія выдадзены ў XIV–XVIII стагоддзях і па тэрытарыяльных, моўных, аўтарскіх ці зместавых прыкметах адносяцца да Беларусі.

Аснову калекцыі складаюць старадрукаваныя кнігі кірылічнага друку, а таксама выданні на польскай, лацінскай і іншых мовах.

У калекцыі бібліятэкі прадстаўлены электронныя копіі выданняў Ф. Скарыны, якія захоўваюцца ў фондах НББ, выданні Віленскай друкарні Васіля Гарабурды, друкарань братоў Мамонічаў, Пятра Мсціслаўца, Васіля і Максіма Вошчанкі і многія іншыя выданні, што прадстаўляюць кніжную спадчыну Беларусі.

Праект “Кніга Беларусі XIV–XVIII стст.” будзе цікавы даследчыкам у галіне кнігазнаўства, гісторыі, педагогікі, супрацоўнікам бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам