ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Найвялікшае права – быць маці
Адкрыццё рэспубліканскага мультыпраекта “Бібліятэка”

Прэзентацыя факсімільнага выдання віленскага “Буквара”

Прэзентацыя факсімільнага выдання віленскага “Буквара”
Іншыя навіны

30 жніўня ў зале адукацыйных тэхналогій адбылася прэзентацыя ўнікальнага факсімільнага выдання самага ранняга беларускага буквара з усіх, якія захаваліся ў нашай краіне, – віленскага “Буквара” 1767 года.


Мерапрыемства прайшло ў рамках Года кнігі і напярэдадні Дня ведаў.

Пад час прэзентацыі выступілі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Васіль Будкевіч, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, старшыня апякунскага савета Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кіраўнік Прадстаўніцтва кампаніі XEROX у Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Швец, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

У рамках прэзентацыі адбылася перадача факсімільнага выдання “Буквара” Фундаментальнай бібліятэцы БДУ, Магілёўскай абласной бібліятэцы, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі. У найбліжэйшы час кнігі паступяць і ў іншыя бібліятэкі краіны.

Выпуск факсімільнага выдання “Буквара” – вынік доўгай сумеснай працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Прадстаўніцтва кампаніі XEROX у Рэспубліцы Беларусь.

Узноўлены “Буквар” – унікальны помнік асветніцкай думкі і духоўнай культуры нашага народа. Факсімільнае выданне “Букварa” падрыхтавана з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала.

   

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам