ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя навуковых прац С.П. Карпава
Адкрыццё выстаўкі “Царства Саламона”

Прэзентацыя “Кніжнай спадчыны Беларусі”

Прэзентацыя “Кніжнай спадчыны Беларусі”
Іншыя навіны

28 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя альбома-каталога “Кніжная спадчына Беларусі”.


Выпуск выдання стаў вынікам сумеснай дзейнасці выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Праект быў рэалізаваны да Дня беларускага пісьменства па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

“Прэзентацыі кніг выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў нашай бібліятэцы сталі ўжо добрай традыцыяй. Калі ўзнікла ідэя стварэння альбома пра кніжную спадчыну Беларусі, было відавочна, што трэба працаваць менавіта з гэтым выдавецтвам. Цяпер мы маем вельмі незвычайнае энцыклапедычнае выданне, скарбніцу, якая ўвабрала ў сябе нашу духоўную спадчыну”, – адзначыў пад час прэзентацыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Кіраўнік падкрэсліў, што гэты праект – толькі пачатак, пакладзены ў аснову рэалізацыі ідэі па вяртанні кніжнай спадчыны беларускай зямлі шляхам стварэння факсімільных копій рарытэтаў.

“У апошнія гады мы шмат робім для вяртання кніжнай спадчыны. Напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання гэтае выданне выглядае надзвычай актуальна”, – сказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Ларыса Языковіч пазнаёміла гасцей мерапрыемства непасрэдна з самім выданнем – яно выканана на трох мовах (беларускай, рускай і англійскай) і багата высокапрафесійным ілюстрацыйным матэрыялам. Фаліянт змяшчае 416 старонак тэксту, падрыхтаванага супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Складальнік выдання А.А. Суша, прадмова да кнігі напісана Р.С. Матульскім.

У альбоме ўпершыню ў вялікім аб’ёме прадстаўлены лепшыя ўзоры нацыянальнай кніжнай спадчыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, выданні, прысвечаныя беларускай тэматыцы, рэдкія і каштоўныя кнігі, картаграфічныя і выяўленчыя выданні, а таксама экзэмпляры кніг з вядомых беларускіх кніжных збораў.

Урачыстасць прайшла ў музычным суправаджэнні творчага калектыву БДУ “Тутэйшая шляхта”.

   

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам