ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паважаныя мужчыны!
“Капітан, усміхніцеся!”

Прэзентацыя выдання, прысвечанага Аркадзю Куляшову

Прэзентацыя выдання, прысвечанага Аркадзю Куляшову
Іншыя навіны

25 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя выдання “Лясному рэху праўду раскажу…” з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.


У кнізе, назвай якой стаў крыху зменены радок паэта, Валянціна Куляшова распавядае пра свайго бацьку – Аркадзя Куляшова. Тут і самыя яркія згадкі з яго маленства, і старонкі яго радаводу, і першае каханне, і шлях у літаратуру, і сяброўства з многімі пісьменнікамі. Аўтар уводзіць чытачоў у яго творчую лабараторыю, паказвае, як нараджалася задума таго ці іншага твора і як яна потым ажыццяўлялася на паперы. Невыпадкова ў кнізе падаецца так многа вершаў і ўрыўкаў з яго паэм.

Аддаць даніну памяці Аркадзю Куляшову на мерапрыемстве збяруцца літаратуразнаўцы, паэты і пісьменнікі. Успамінамі падзеляцца яго родныя і блізкія.

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выстаўку “Класік беларускай паэзіі”, дзе прадстаўлены зборы твораў Аркадзя Куляшова розных гадоў выдання, творы паэта аўтара ў перакладах на рускую, украінскую, англійскую, літоўскую і іншыя мовы. Выстаўку можна ўбачыць у зале беларускай літаратуры (пам. 205) да 10 сакавіка 2014 г. Частка яе будзе прадстаўлена ў галерэі “Лабірынт” пад час мерапрыемства.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам