ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Павучок
Музыка фарбаў, гармонія вобразаў

Прэзентацыя выдавецкіх праектаў

Прэзентацыя выдавецкіх праектаў
Іншыя навіны

19 лістапада а 16-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" адбудзецца прэзентацыя двух эксклюзіўных праектаў выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”.


Будуць прэзентаваны “Энциклопедия белорусского хоккея” і “Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо»”

Выданне “Энциклопедия белорусского хоккея” прысвечана 20-годдзю развіцця хакея ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь і Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які пройдзе ў сталіцы Беларусі ў маі 2014 года.

Энцыклапедыя ўключае аглядныя артыкулы пра асноўныя этапы развіцця хакея ў нашай краіне, біяграфічныя матэрыялы пра вядомых трэнераў і майстроў айчыннага хакея, табліцы і статыстычныя дадзеныя чэмпіянатаў Беларусі і міжнародных турніраў з удзелам нацыянальнай зборнай нашай краіны.

Кніга “Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо»” прысвечана 90-годдзю найстарэйшага спартыўнага таварыства краіны і раскажа чытачу пра гісторыю і традыцыі БФСТ “Дынама”, пакажа яго ўклад у развіццё айчыннай фізічнай культуры, беларускага і сусветнага спорту.

Акрамя прэзентуемых праектаў, да ўвагі прысутных будзе прадстаўлена тэматычная кніжная выстаўка. Экспазіцыя ўключае энцыклапедычную, даведачную, вучэбную літаратуру па сусветным, савецкім і беларускім хакеі, а таксама друкаваную рэкламна-інфармацыйную прадукцыю да Чэмпіянату свету па хакеі – 2014, выданні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, кнігі, прысвечаныя найстарэйшай фізкультурна-спартыўнай арганізацыі Беларусі – таварыству “Дынама”, выпускі часопісаў аб беларускім спорце “Динамо”, “Юниор. Футбол, хоккей”, “Ваш спорт”.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам