ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных Grebennikon
Энергазберажэнне – залог устойлівага развіцця

Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя

Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя
Іншыя навіны

27 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта "Кропка Адліку" ладзілася інфармацыйна-пазнавальная праграма "Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя".


Асноўная тэма дадзенай праграмы – самааздараўленне.

Прычынна-выніковая сувязь псіхалогіі пэўнага чалавека і саматычнага захворвання апасродкавана існуе. Сярод прычын захворванняў, акрамя іншых неспрыяльных фактараў, называюць і псіхалагічныя асаблівасці. Большасць хвароб служаць сігналам нейкага парушэння ў сістэме, якая аб’ядноўвае розум, цела і эмоцыі.

У праграме разглядаліся пытанні:

  • Псіхалогія хвароб цела.
  • Самааздараўленне: як захоўваць свой рэзерв здароўя.

Былі дадзены практычныя рэкамендацыі па канкрэтных запытах.

Госці былі забяспечаны раздатачным матэрыялам з апісаннем відаў псіхаматозаў, некаторых паказчыкаў для самакантролю фізічнага здароўя, з парадамі псіхолага (па матэрыялах урача-псіхатэрапеўта М.Я. Літвака), мудрымі думкамі на кожны дзень.

Выступала спецыяліст у галіне грамадскай аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук Элеанора Кузьмінічна Капітонава.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам