ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыўся III Форум бібліятэкараў Беларусі
VIII Беларускі міжнародны медыяфорум

Р.С. Матульскі ўзнагароджаны ордэнам

Р.С. Матульскі ўзнагароджаны ордэнам
Іншыя навіны

22 мая ў рамках форуму “XIX Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні” Мітрапаліт Філарэт уручыў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені.


Узнагарода ўручана “прымаючы да ўвагі руплівую працу на Славу Царквы Божай і за плённае супрацоўніцтва ў справе папулярызацыі духоўнай літаратуры”.

На адкрыцці канферэнцыі дырэктар Выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў правёў прэзентацыю факсімільнай копіі Полацкага Евангелля (XII стагоддзе), якая была падрыхтавана пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У знак пашаны і ўдзячнасці дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі перадаў Патрыяршаму Экзарху лічбавую версію “Минских епархиальных ведомостей” за 1868–1887 гг.

Форум, па традыцыі, арганізуецца Беларускай праваслаўнай царквой, Інстытутам тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў.

Мерапрыемства прысвечана Дням славянскай пісьменнасці і культуры.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам