ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Здаровае сэрца – доўгае жыццё!
Візіт Святланы Прудоўскай

Рэлігія і пісьменства – аснова славянскай культуры

Рэлігія і пісьменства – аснова славянскай культуры
Іншыя навіны

22 мая ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, прысвечаных 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.


Сёлета тэма чытанняў – “Рэлігія і пісьменства як фактары фарміравання славянскай культуры”.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Высокапраасвяшчэннейшы Павел, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У адкрыцці чытанняў прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алена Радчанка, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій, замежныя вучоныя, кіраўнікі навуковых і адукацыйных устаноў.

У рамках урачыстай цырымоніі прайшло першае пленарнае пасяджэнне, на якім з дакладам, прысвечаным асобе Францыска Скарыны, выступіў прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, протаіерэй Сергій Гардун. Таксама прагучаў даклад дэкана факультэта міжнароднага рэгіёназнаўства і рэгіянальнага кіравання Інстытута дзяржаўнай службы і кіравання РАНГіДС Валянціны Комлевай пра ролю рэлігійных інстытутаў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве.

Напрыканцы мерапрыемства адбылася канцэртная праграма, прысвечаная адкрыццю XXIII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў.

23 мая работа чытанняў праходзіла ў секцыйным фармаце. Таксама адбыліся другое пленарнае пасяджэнне і круглы стол “Духоўнасць і маральнасць асобы ў міжканфесійным дыялогу” з удзелам замежных гасцей – багасловаў, філосафаў, педагогаў з Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам