ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі
Да 70-годдзя з дня нараджэння Тамары Аксёнавай

Сэлфі ў музее кнігі

Сэлфі ў музее кнігі
Іншыя навіны

Сёння ў розных краінах праходзіць акцыя “Сэлфі ў музеі” (Museum Selfie Day).

Упершыню акцыя прайшла ў 2014 годзе пад лозунгам Нацыянальнага музея ў Кабуле “Нацыя жыве, пакуль жыве культура”. Тады музей прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам зладзіць своеасаблівы флэшмоб, выклаўшы ў сацыяльныя сеткі свае фатаграфіі на фоне музейных экспанатаў.

Слова selfie (ад англ. self – сам) упершыню з’явілася ў 2002 годзе на аўстралійскім форуме як назва здымкаў саміх сябе на смартфоны або фотакамеры і за дзесяць гадоў стала настолькі папулярным, што ў 2013-м было прызнана Оксфардскім слоўнікам англійскай мовы словам года.

Мэта акцыі “Сэлфі ў музеі” – прыцягнуць увагу да музеяў і экспанатаў. Менавіта таму Нацыянальная бібліятэка Беларусі рэкамендуе зарадзіць перад прыходам у музей кнігі (пам. 347) мабільны тэлефон і прыхапіць з сабой палку для сэлфі.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам