19 лютага на базе Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў РБ у рамках дня інфармавання быў праведзены семінар-прэзентацыя “Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сістэме абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў”.
У ходзе семінара спецыялістцы аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Снігірова Алена, Рудкоўская Аксана, Калянцееў Павел і Радзюк Надзея) пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з рэсурсамі баз даных EBSCO, Grebennikon, EastView, “Універсітэцкая бібліятэка”, “Інтэгрум” і іншых, прапанаваных да падпіскі пасродкам віртуальнай чытальнай залы ў 2015 годзе.
Былі паказаны таксама рэсурсы адкрытага доступу, карысныя для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і курсантаў, базы даных, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі нашай краіны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 500 чалавек.