ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чароўны свет беларускай прыроды
Вынікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

“Шліман беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя”: сучаснае асэнсаванне асобы і спадчыны Сцяпана Александровіча

“Шліман беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя”: сучаснае асэнсаванне асобы і спадчыны Сцяпана Александровіча
Іншыя навіны

22 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Кнігі і людзі”, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, літаратуразнаўца, краязнаўца, педагога Сцяпана Александровіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел айчынныя літаратуразнаўцы, гісторыкі, выкладчыкі, бібліятэкары, прадстаўнікі татарскай супольнасці, а таксама многія зацікаўленыя кніжнымі і літаратурнымі традыцыямі Беларусі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі Алесь Суша.

1-KS-Alieksandrovich.jpg

Блок выступленняў, прысвечаных уласным успамінам родных і сваякоў С. Александровіча, адкрыў ганаровы госць – былы муфтый мусульман Беларусі Ісмаіл Александровіч. У яго пранікнёным выкананні прагучалі словы першай суры Карана, якімі беларускія татары здаўна ўзгадваюць сваіх нябожчыкаў. Менавіта гэтыя словы ўратавалі Сцяпана Александровіча падчас знаходжання ў палоне ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

2-KS-Alieksandrovich.jpg

Асабістымі ўспамінамі пра С.Х. Александровіча як педагога, згадкамі пра яго працы, якія найбольш уразілі, падзяліўся загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Алесь Бельскі.

3-KS-Alieksandrovich.jpg

Тэму сваяцкіх сувязей роду Александровічаў з іншымі татарскімі родамі працягнуў муфтый рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання “Духоўнае ўпраўленне мусульман у Рэспубліцы Беларусь” Алі Варановіч.

Дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Ігар Запрудскі звярнуў увагу на даследаванне С. Александровічам спадчыны Ф. Багушэвіча і падкрэсліў унёсак навукоўца ў галіну багушэвічазнаўства. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы дзяржаўнай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук Аляксандр Бараноўскі ўзгадаў пра працу юбіляра ў Акадэміі навук Беларускай ССР.

4-KS-Alieksandrovich.jpg

Шэраг дакладаў быў прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменніка: захаванню і асэнсаванню яго спадчыны, выданню кніг, стварэнню віртуальных рэсурсаў. Адмыслова да 100-годдзя з дня нараджэння было падрыхтавана выданне яго твораў у серыі “Беларускі кнігазбор”, пра што паведамілі аўтар аднайменнага праекта, галоўны рэдактар выдавецтва “Беларускі кнігазбор” Кастусь Цвірка і аўтар прадмовы да гэтай кнігі Язэп Янушкевіч.

5-KS-Alieksandrovich.jpg

Даведацца пра думкі і планы пісьменніка, наблізіцца да яго асобы атрымалася, дзякуючы выступленню Разаліі Александровіч-Туфкрэа, магістра філалогіі, метадыста Нацыянальнага інстытута адукацыі, якая прадставіла фрагменты са шматгадовай перапіскі Сцяпана Александровіча з Мацеем Канапацкім.

6-KS-Alieksandrovich.jpg

Цёплыя словы пра ўраджэнца роднага краю і ўшанаванне яго спадчыны прагучалі ад загадчыка аддзела абслугоўвання і інфармацыі Копыльскай раённай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Ірыны Пятровіч. А загадчык навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ірына Градоўкіна распавяла пра тое, як асоба і спадчына пісьменніка сёння папулярызуецца праз інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі.

Адным з ганаровых гасцей мерапрыемства стаў Максат Авезаў, кіраўнік апарата муфтыята Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь. Ён падзяліўся цікавымі планамі і мерапрыемствамі, якія будуць арганізаваны ў гонар С.Х. Александровіча мінскай мячэццю, а таксама планамі па збіранні і захаванні спадчыны беларускіх татар. Кандыдат гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, дацэнт Алёна Любая таксама паведаміла пра гісторыю развіцця татарскай супольнасці на Беларусі.

Напрыканцы сустрэчы Вольга Шугаева, бібліятэкар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прэзентавала выстаўку “Слова – багацце”, якую можна наведаць у зале беларускай літаратуры (пам. 205) да 2 студзеня 2022 г.

7-KS-Alieksandrovich.jpg

Мерапрыемства дапамагло выявіць асноўную праблему – недастатковае даследаванне і асэнсаванне спадчыны Сцяпана Александровіча, неабходнасць перавыдання прац юбіляра. Гэта застаецца справай будучыні, задачай, што стаіць перад сучаснымі даследчыкамі, бо яго духоўная прысутнасць адчуваецца і сёння.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства і інфармацыйна аналітычным аддзелам.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам