ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Фестываль самадзейнай творчасці бібліятэкараў
Кніга – лепшы сябар

Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка

Іншыя Навіны

З 13 верасня па 7 кастрычніка ў кальцавым калідоры 2-га паверха бібліятэкі праходзіць выстаўка “Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка”, прысвечаная Дню бібліятэк (15 верасня).


На працягу стагоддзяў роля і абавязкі бібліятэк заўсёды заставаліся непахіснымі. Бібліятэкі былі практычна манапалістамі ў галіне захавання ведаў і інфармацыі. У сучасным жа інфармацыйным грамадстве ніхто не гарантуе бібліятэкам дастойную ролю ў будучым. Бібліятэкары сваімі ведамі і якасцю прадастаўляемых паслуг заўсёды павінны даказваць сваю карысць грамадству.

Напярэдадні прафесійнага свята для бібліятэкараў краіны гэта пытанне становіцца асабліва актуальным. Вызначыць месца і палажэнне бібліятэк у новым інфармацыйным асяроддзі дапаможа тэматычная кніжная выстаўка, на якой прадстаўлена літаратура пра навейшыя сусветныя інфармацыйныя распрацоўкі, якія прымяняюцца ў бібліятэчнай дзейнасці, айчынным і замежным вопыце ўваходжання бібліятэк у лічбавую эру.

Інфармацыйныя тэхналогіі не толькі ствараюць умовы для канкурэнцыі паміж бібліятэкамі свету і Сусветным павуціннем, але і прадастаўляюць новыя магчымасці для бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці. У шэрагу кніг падрабязна апісаны вопыт эфектыўнага кіравання бібліятэкамі пад час сусветнага эканамічнага крызісу, навучання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, выкарыстання Інтэрнэту ва ўсіх бібліятэчных працэсах, пачынаючы з камплектавання і апрацоўкі выданняў да абслугоўвання чытачоў.

Намагаючыся не адставаць ад часу, бібліятэкі актыўна займаюцца алічбоўкай сваіх фондаў, ствараючы “параллельные міры” – электронныя калекцыі фондаў. Першапраходцы шчыра дзеляцца на старонках сваіх манаграфій бачаннем, вопытам, вынікамі практычнай працы віртуальных бібліятэк.

На выстаўцы прадстаўлена каля 200 дакументаў апошніх гадоў выдання на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах. Матэрыялы экспазіцыі, несумненна, выклікаюць зацікаўленасць спецыялістаў і будуць карыснымі прадстаўнікам розных кірункаў бібліятэчнай дзейнасці, якія імкнуцца да перманентнай кампетэнтнасці і прафесійнай запатрабаванасці.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 29 80, 293 28 86.

Навіны

У Нацыянальную бібліятэку Беларусі прыбыў студэнцкі атрад “Алмаз”

23 Май 2024

На 45-м З’ездзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” першы сакратар Аляксандр Лук’янаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіму Гігіну працоўную пуцёўку студэнцкага атрада для працы ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб навацыях у дзейнасці садаводчых таварыстваў

22 Май 2024

21 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Навацыі ў дзейнасці садаводчых таварыстваў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам