ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У трыдзявятым царстве...
Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка

Фестываль самадзейнай творчасці бібліятэкараў

Фестываль самадзейнай творчасці бібліятэкараў
Іншыя навіны

11 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў рэспубліканскі фестываль самадзейнай мастацкай творчасці супрацоўнікаў бібліятэк “Пераўвасабленне”, прымеркаваны да Дня бібліятэк.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская бібліятэчная асацыяцыя (ББА) і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Як адзначыла на адкрыцці фестывалю старшыня ББА і першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Далгаполава, прафесійнае свята работнікі бібліятэк адзначаюць у 13-ты раз, і кожны год у яго гонар бібліятэкары дэманструюць свае таленты. Дагэтуль прэзентуемая творчасць насіла прыкладны характар, але гэтым разам арганізатары вырашылі змяніць традыцыю і “праверыць” работнікаў на артыстычнасць.

Госці фестывалю змаглі ацаніць дзівосную палітру талентаў сваіх калег. Наваяўленыя артысты выконвалі патрыятычныя, рамантычныя і бардавыя песні, некаторыя з іх суправаджаючы ігрой на гітары. Так, сваёй творчасцю парадавалі залу Аліна Чарнаокая, Алена Ставіцкая, (бібліятэкары Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі), Кацярына Малькоўская (нотна-навуковая бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі), Ірына Стралкова (старшыня камітэта па кадрах ББА), Ала Шалашова (Фундаментальная бібліятэка БДУ), Валянціна Бакуновіч і Наталля Жывалкоўская (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Загадчыца дзіцячай бібліятэкі № 16 г. Мінска Вольга Ціткова прачытала прозу на беларускай мове, з рамантычнай баладай Эдуарда Асадава выступіла Яўгенія Шаўцова (бібліятэка БДЭУ).

Валянціна Трушкевіч і Кацярына Роўда з Фундаментальнай бібліятэкі БДУ прадэкламавалі вершы ўласнага сачынення. Гледачы таксама пачулі творы Ф. Скарыны, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і М. Танка на японскай мове ў выкананні супрацоўніцы Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска Тацумі Масако, якая ўзначальвае таварыства беларуска-японскай дружбы.

Шквал авацый выклікалі выканаўца танцавальнага нумара ва ўсходнім стылі Алеся Ціткова (дзіцячая бібліятэка № 16 г. Мінска) і супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Літошык з гумарыстычнай пантамімай.

Фестываль аб’яднаў мноства абсалютна розных людзей, якія сталі блізкія адзін аднаму любоўю да творчасці і кнігі. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі падарункі і былі адзначаны дыпломамі.

З нагоды Дня бібліятэк у кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі размешчана тэматычная кніжная выстаўка “Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка”, якая дапаможа вызначыць месца і стан бібліятэк у новым інфармацыйным асяроддзі. У экспазіцыі прадстаўлена літаратура пра самыя новыя сусветныя інфармацыйныя распрацоўкі, якія прымяняюцца ў бібліятэчнай дзейнасці, айчынным і замежным вопыце ўваходжання бібліятэк у лічбавую эру.

Чытайце таксама:

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам