ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экспазіцыя вас здзівіць: адкрылася выстаўка “Арт-Мінск-2019”
Заняткі “Узнікненне і развіццё пісьма”

Тэхналогіі ў сферы культуры: у бібліятэцы прайшла навукова-практычная канферэнцыя

Тэхналогіі ў сферы культуры: у бібліятэцы прайшла навукова-практычная канферэнцыя
Іншыя навіны

6 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З прывітальным словам выступілі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Шарамецьеў і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

На пасяджэнні ўнікальным вопытам па ўкараненні сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у дзейнасць устаноў падзяліліся спецыялісты Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Міжгаліновага навукова-практычнага цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, Мінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Падчас канферэнцыі прагучалі даклады супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандра Сушы; загадчыцы сектара сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў Вольгі Бандарчук і вядучага бібліятэкара Кацярыны Седневай (НДА бібліятэказнаўства); загадчыка сектара інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці Вячаслава Брычкоўскага, галоўнага бібліёграфа Людмілы Гарбачовай і вядучага бібліятэкара Любові Даніленка (аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння); вядучага бібліёграфа інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяны Лаўрык і бібліятэкара аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Уладзіслава Жыдовіча.

Канферэнцыя прайшла плённа, насычана і цікава. Спецыялісты імкнуліся максімальна поўна адказаць на пытанні калег, разгараліся жывыя дыскусіі.

Сайт канферэнцыі "Электронная культура"

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю і інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам