10 снежня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу студэнцкіх эсэ “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў маім жыцці”, а таксама адкрыццё выстаўкі літаратуры па правах чалавека.
Конкурс быў арганізаваны Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем абароны правоў чалавека з мэтай паляпшэння ведання і разумення навучэнцкай моладдзю Беларусі палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і абвешчаных ёю каштоўнасцяў і прынцыпаў павагі і абароны правоў чалавека.
У межах мерапрыемства пераможцы конкурсу з 15 сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі былі ўзнагароджаны прызамі і дыпломамі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Іх лепшыя работы будуць апублікаваныя ў “Бюлетэне ААН” і размешчаныя на сайце Прадстаўніцтва ААН. Таксама адбылося адкрыццё кніжнай выстаўкі, на якой прадстаўлены кнігі і іншыя інфармацыйныя матэрыялы па правах чалавека з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найноўшыя публікацыі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Кантактныя тэлефоны: 293-27-27 (аддзел сувязяў з грамадскасцю НББ), 227-48-76 (Уладзімір Шчэрбаў, Прадстаўніцтва ААН у Беларусі).
Е-mail: pr@nlb.by