ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем да ўдзелу ў стварэнні навуковага зборніка “Здабыткі”
Аб прафесіі бібліятэкара – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

Творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”

Творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”
Іншыя навіны

3 чэрвеня ў дзіцячым пакоі  прайшлі творчыя заняткі, на якіх дзеці зрабілі аплікацыю ў змешанай тэхніцы “Буслік у буслянцы”.

Фігурку белага бусла і пушыстае крыльца ўдзельнікі выразалі з паперы і ватных дыскаў. Аб’ёмную буслянку зрабілі з сапраўдных галінак дрэва і тонкіх жгуцікаў пластыліну. Усе дэталі кампазіцыі па чарзе наклеілі на размаляваную акварэльнымі фарбамі кардонную аснову.

Арыгінальны выраб, рухавая музычная гульня “Бусел” і пазнавальны аповед пра гэтых дзіўных даўганогіх птушак дапамаглі дзецям даведацца ў вясёлай гульнявой форме шмат новага і цікавага.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 Вер 2023

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам