12 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Вясёлкавы настрой”, на якіх юныя ўдзельнікі зрабілі выраб у тэхніцы абрыўной аплікацыі.
Да стварэння вырабу яны прыступілі з цікавасцю і натхненнем, успомнілі верш пра сем колераў вясёлкі, каб адлюстраваць рознакаляровыя праменьчыкі сонейка падобна да вясёлкавага спектра. Дзеці нарвалі розныя па форме невялікія кавалачкі каляровай паперы і навучыліся акуратна прыклейваць іх на прамаляваны контур-эскіз.
Стараннямі дзяцей карцінка на звычайным кардоне ператварылася ў яркае рознакаляровае сонейка, якое падарыла ўсім вясёлкавы настрой.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.