ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ад слова жывога пачатак…
Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

У бібліятэцы абмеркавалі значнасць гістарычнай памяці

У бібліятэцы абмеркавалі значнасць гістарычнай памяці
Іншыя навіны

18 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Гістарычная памяць. Палітычныя дзеячы XX стагоддзя ў літаратуры”.

Мерапрыемства прайшло ў рамках XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і прымеркавана да выхаду ў свет у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” шэрагу кніг аб вядомых асобах краіны.

На пасяджэнні круглага стала адбылася прэзентацыя адной з іх – кнігі «Надежда Грекова. Михаил Малинин. Время помнить» беларускай пісьменніцы, сцэнарыста, кандыдата гістарычных навук, члена праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Аляксандраўны Голубевай.

Выданне заснавана на дакументальных матэрыялах і прысвечана Надзеі Грэкавай, першаму старшыні Вярхоўнага Савета БССР, адзінай жанчыне ў палітычнай гісторыі Савецкага Саюза, і яе мужу, Міхаілу Малініну, выдатнаму палкаводцу, генералу арміі. Кніга – апісанне жыцця і дасягненняў двух неардынарных таленавітых людзей праз прызму часу, глабальныя трагічныя падзеі, палітычныя працэсы, аповед пра тое, як моцныя асобы ўплываюць на пераўтварэнне свету.

Выданне нагадвае чытачам пра ўнікальную, неадназначную гісторыю СССР і людзей, якія яе стваралі, закладваючы асновы для развіцця ўжо суверэнных дзяржаў.

Удзельнікі круглага стала – вучоныя, архівісты, пісьменнікі – абмеркавалі шырокае кола пытанняў: роля жанчыны ў палітыцы, захаванне гістарычнай памяці праз навуковыя даследаванні і літаратурныя творы, ваенна-патрыятычнае выхаванне і інш.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам