ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарожжа ў далетапіснае мінулае: Услед за росшукамі Міколы Багадзяжа, Ірыны Масляніцынай
Цікавы экспанат: пагаворым аб партбукеце

У бібліятэцы адкрыліся XXVII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні (+відэа)

У бібліятэцы адкрыліся XXVII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні (+відэа)
Іншыя навіны

18 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё XXVII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў “Духоўнае значэнне служэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў кантэксце гісторыі”, прымеркаваныя да 800-годдзя з дня нараджэння cвятога.

Пленарнае пасяджэнне з прывітальным словам адкрыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У чытаннях узялі ўдзел прадстаўнікі навуковай і культурнай грамадскасці, кіраўнікі адукацыйных устаноў, выкладчыкі, аспіранты і студэнты дзяржаўных і царкоўных устаноў адукацыі, прадстаўнікі духавенства. Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з дакладам на тэму "Узнаўленне кніжных помнікаў духоўнага зместу як шлях да іх актуалізацыі і рэвіталізацыі" выступіў намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Суша.

На навукова-практычным форуме абмеркавалі гістарычную памяць і духоўную культуру, звязаную з асобай Аляксандра Неўскага, хрысціянскія каштоўнасці ў сістэме адукацыі, актуальныя пытанні гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы, праблемы рэлігіязнаўства ў XXI стагоддзі і іншыя важныя напрамкі.

Спецыяльна да XXVII Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў бібліятэка падрыхтавала выставу, на якой прадстаўлены вынікі праектаў па факсімільным аднаўленні найбольш каштоўных рукапісных помнікаў нашай краіны. Сярод іх – факсіміле Тураўскага Евангелля XI ст. (2014), Полацкага Евангелля 2-й паловы ХІІ ст. (2012), Слуцкага Евангелля 1582 г. (2009) і Жыровіцкага Евангелля XVI ст. (2020).

Мерапрыемствы і секцыйныя пасяджэнні XXVII Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў праходзяць на розных пляцоўках у завочна-дыстанцыйным фармаце. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам