ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб'яўляем перад усім светам: Маніфест Урада Беларускай Савецкай Рэспублікі
“Быкаўскія дні” ў Музеі-дачы Васіля Быкава

У Год малой радзімы – віртуальнае падарожжа па Магілёўскім краі

У Год малой радзімы – віртуальнае падарожжа па Магілёўскім краі
Іншыя Навіны

Паважаныя сябры! У Год малой радзімы хочацца звярнуць вашу ўвагу на калекцыю унікальных электронных краязнаўчых рэсурсаў, прадстаўленых у нашай віртуальнай чытальнай зале ў раздзеле “Электронныя рэсурсы арганізацый-партнёраў”.

Самай значнай калекцыяй краязнаўчых рэсурсаў на сённяшні дзень з'яўляецца калекцыя, створаная публічнымі бібліятэкамі Магілёўскай вобласці. Звыш 30 электронных інфармацыйных рэсурсаў і баз даных рознай тэматыкі ўсебакова адлюстроўваюць гераічнае мінулае Магілёўскага краю, яго культурную самабытнасць, багатую архітэктурную спадчыну і турыстычны патэнцыял, інтэлектуальны і творчы ўклад ураджэнцаў Магілёўшчыны ў духоўную культуру нацыі.

Сярод рэсурсаў найбольш разнастайных па відавым складзе, цікавых па структуры, з вялікім аб'ёмам інфармацыі і магчымасцю пошуку па розных параметрах, адзначым “Край мой – Магілёўшчына” (Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна); “Магілёў: ​​вядомы і невядомы” (цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва); віртуальныя праекты: “Працягнем кнігу «Памяць»”, “Ты ж выжыў, салдат”, “Пра вайну напісана не ўсё”, “Сямейная хроніка вайны”, “Лісты з фронту – малітва аб Перамозе”, “Я памятаю дзяцінства: ішла вайна”, “Яны вярнуліся пераможцамі”, “Увянчаная славай” (ЦБС Асіповіцкага раёна); “Бялыніччына турыстычная” (Бялыніцкая ЦБС); “Легенды і паданні роднага краю” (ЦБС Шклоўскага раёна); “Быхаў – старажытная зямля на беразе Дняпра” (ЦБС Быхаўскага раёна); “Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага”, “Край мой Горацкі” (Горацкая раённая бібліятэчная сетка), “Памяць пра вайну” (бібліятэчная сетка Хоцімскага раёна) і многія іншыя.

Сабраная бібліятэкарамі і краязнаўцамі па крупінках інфармацыя пра родны край сапраўды ўнікальная і непаўторная!

Калі ваш род сыходзіць каранямі ў гэты выдатны край ці вы проста цікавіцеся гісторыяй, культурай і турыстычнымі магчымасцямі рэгіёна, то раім вам адправіцца прама цяпер у займальнае падарожжа, выкарыстоўваючы інфармацыйныя электронныя рэсурсы, прадастаўленыя арганізацыямі – партнёрамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па віртуальнай чытальнай зале.

Паверце, вас чакае адкрыццё новых невядомых старонак багатай гісторыі і культуры, знаёмства са старажытнымі легендамі і паданнямі краю, маляўнічымі краявідамі, а таксама значнымі асобамі, якія ўслаўляюць гэтую выдатную зямлю.


Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам