ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Год малой радзімы – віртуальнае падарожжа па Магілёўскім краі
Сучасная Беларусь

“Быкаўскія дні” ў Музеі-дачы Васіля Быкава

“Быкаўскія дні” ў Музеі-дачы Васіля Быкава
Іншыя навіны

“Векавечным словам Васіля
Ясніцца крывіцкая зямля…”
Рыгор Барадулін

Васіль БыкаўВасіль Быкаў – Чалавек, якога яшчэ пры жыцці назвалі сумленнем нацыі. Яго імя стала сімвалам беларускай нацыі. Прыцягальныя душэўныя рысы, адметная шматгранным талентам асоба Васіля Быкава і кранальныя творы майстра – усё тое, што прыцягвае да постаці і творчасці пісьменніка.

Геніяў нацыянальнай літаратуры, якім стаў і Васіль Быкаў, трэба найперш чытаць. Яны прамаўляюць да нас не публічнымі выступамі, а сваімі творамі. Іх кнігі вышэйшыя за саму асобу пісьменніка.

Дата 22 чэрвеня 1941 года прайшла праз жыццё і творчасць Васіля Уладзіміравіча. Пісьменніку лёсам было наканавана выжыць пасля двух раненняў і аднаго пахавання, каб сказаць тое, што не сказаў яшчэ ніхто – суровую праўду вайны, за якую Васіль Быкаў змагаўся ўсё жыццё.

19 і 22 чэрвеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры гасцінна запрашае ў “Быкаўскія дні” наведаць экспазіцыю Музея-дачы Васіля Быкава ў а.г. Ждановічы.

Ваенныя песні, успаміны пра Васіля Уладзіміравіча самых блізкіх людзей, яго сяброў, што будуць гучаць у гэтыя памятныя дні, вернуць нас у “быкаўскі час”. Акрамя гэтага госці лецішча атрымаюць магчымасць:

  • пагартаць альбом з фатаграфіямі Васіля Быкава;
  • прайсці па экспазіцыі;
  • пачуць голас гаспадара дачы.

19 чэрвеня ў межах “Быкаўскіх дзён” для ўсіх ахвотных запланаваны квэст, які дапаможа глыбей зазірнуць у таямніцы творчага і асабістага жыцця народнага пісьменніка. Прапануюцца першыя два заданні, астатнія можна будзе атрымаць, наведаўшы саму дачу.

Заданне 1. Зрабіць сэлфі каля дома Васіля Быкава ў Мінску так, каб былі бачны назва вуліцы і нумар дома.

Заданне 2. Адшукаць Музей-дачу Васіля Быкава і не прапусціць наступнае заданне на весніцах.

22 чэрвеня запрашаем наведаць выставу аднаго дня “Здабыўшы Перамогу”. Упершыню ў філіяле пройдзе выстаўка фатаграфій часоў Вялікай Айчыннай вайны – Васіль Быкаў, Максім Лужанін, Пімен Панчанка, Пятро Прыходзька і інш. Рукапісныя радкі нашых выдатных майстроў слова дадуць магчымасць адчуць боль за сваю Бацькашчыну, імкненне да перамогі, роздум над тым, што адбылося.

Музей Быкава

Музей-дача Васіля Быкава ( а.г. Ждановічы, вул. 6-ая Дачная, д. 62) працуе з 12.00 да 18.00 кожны дзень, акрамя панядзелка і аўторка.

У “Быкаўскія дні” ўваход у музей вольны.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 335 44 47; (8 029) 345 67 52.

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам