ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Народжаны Палессем, адданы Беларусі: выстаўка памяці мастака Гаўрыіла Вашчанкі
Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства

У кнігі няма канікулаў

У кнігі няма канікулаў
Іншыя Навіны

20 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “У кнігі няма канікулаў”.

Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з галоўнымі героямі дзіцячых кніг Майкла Бонда і Юі Вісландэр, а таксама пісьменніка і мастака Свена Нурдквіста. Яго аўтарскія ілюстрацыі да серыі кніг “Мама Му ў басейне”, “Блінны торт”, “Паляванне на ліс” і інш. асабліва спадабаліся дзецям.

Яркія персанажы цікавых гісторый сваёй дабрынёй, любоўю і гумарам заваявалі сэрцы хлопчыкаў і дзяўчынак.

Дзеці таксама разгадалі няпростыя галаваломкі і прынялі ўдзел у калектыўным маляванні.

Юныя ўдзельнікі мерапрыемства дружна і весела правялі час. Ніхто з дзяцей не застаўся абыякавым да прачытаных казак, якія пакінулі добры след у іх сэрцах.


Навіны

Удзел у канферэнцыі “Роля бібліятэк у захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне”

23 Кра 2025

17 красавіка ў Арэнбургскай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай пры падтрымцы рэгіянальнага Міністэрства культуры адбылася міжрэгіянальная (з міжнародным удзелам) навукова-практычная канферэнцыя “Роля бібліятэк у захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Бібліяноч-2025”. Перамога. Памяць. Мір

22 Кра 2025

25 красавіка з 19.00 да 23.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе “Бібліяноч-2025”, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. Тэма галоўнай бібліятэчнай акцыі года – “Перамога. Памяць. Мір”. Дадзеная падзея стане сапраўдным пагружэннем у атмасферу ваенных гадоў і гераічнага мінулага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ніхто не забыты, нішто не забыта

21 Кра 2025

З 21 красавіка па 31 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстаўка з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты