ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем у Нацыянальную бібліятэку на выставу народных касцюмаў
Канферэнцыя “Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця”

У Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ўрачысты выпускны акт

У Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ўрачысты выпускны акт
Іншыя навіны

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным XXV выпуску Мінскай духоўнай акадэміі.

1 ліпеня ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года і XXV выпуску духоўнай школы. Мерапрыемства ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Перад пачаткам Вадзім Гігін правёў сустрэчу з загадчыкам бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі Ільёй Перчанкам. Калегі абмеркавалі новыя сумесныя праекты, якія плануецца рэалізаваць у бягучым годзе.

Падчас урачыстага акта В. Гігін уручыў Мінскай духоўнай акадэміі сертыфікат на 300 выданняў, перададзеных у дар у рамках дабрачыннай акцыі НББ “Падары кнігу – падары свет”.

Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі і рэктару Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыту Афанасію Сакалову было ўручана юбілейнае выданне, прысвечанае 100-гадоваму юбілею Нацыянальнай бібліятэкі.

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.
Фота з сайта Мінскай духоўнай акадэміі.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам