ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пабачыла свет кніга вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”
Інфармацыйныя рэсурсы ProQuest у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

У нагу з часам: адбылася канферэнцыя па пытаннях інавацыйнага развіцця сферы культуры

У нагу з часам: адбылася канферэнцыя па пытаннях інавацыйнага развіцця сферы культуры
Іншыя навіны

18 мая ў бібліятэцы ў рамках XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях “ТІБО” адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуліся намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша і галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян.

Спецыялісты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых устаноў абмеркавалі пытанні інавацыйнага развіцця культуры, навукі і адукацыі, распавялі пра сучасны стан устаноў культуры ў кантэксце развіцця інфармацыйнага грамадства і праектнай дзейнасці па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў электронным асяроддзі, падзяліліся вопытам укаранення інавацыйных тэхналогій і прадастаўлення электронных паслуг.

У дакладах, прысвечаных інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям у сферы культуры, былі закрануты самыя розныя аспекты выкарыстання інавацый у сацыякультурнай дзейнасці, перспектыўныя напрамкі інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў электронным асяроддзі.

У рамках пасяджэння спецыялісты абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця інавацыйных тэхналогій у сферы культуры і абмяняліся вопытам укаранення інавацыйных тэхналогій і прадастаўлення электронных паслуг.

pismo-minkultury.jpg

У ходзе канферэнцыі прагучалі даклады загадчыцы навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марыны Пшыбытка (“Публічныя бібліятэкі ў інтэрнэт-прасторы: да праблемы дзяржаўнага статыстычнага назірання”), загадчыцы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіны Кірэевай (“Прынцыпы распрацоўкі Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь”), загадчыцы сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Алены Ішуцінай (“Тэхналагічныя аспекты стварэння рэгіянальнай сеткі зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі”), загадчыцы аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Алены Тулупавай (“Навучальныя ролікі па рэсурсах і сэрвісах”, “Рэдагаванне спісаў і падбор літаратуры па тэме: новыя анлайн-сэрвісы”), галоўнага бібліятэкара аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Вольгі Ігнацьевай (“Праверка тэкстаў на запазычанні: новыя магчымасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”).

На заканчэнне сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з прэзентацыяй галоўнага бібліятэкара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Марыі Шопінай “Інтэрактыўнасць у музейнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” і наведалі музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам