ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі па кніжнай культуры дыстанцыйна
Практычныя заняткі студэнтаў БДУКІ па анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”

У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Іншыя навіны

Новы год – асаблівая пара! Гэта царства фантазіі і весялосці, чароўная атмасфера свята, сапраўдная казка... Напярэдадні свята вы зможаце акунуцца ў яе ў галоўнай бібліятэцы краіны.

Для гэтага трэба толькі запісацца на экскурсію. Кожную экскурсійную групу, якая прыйдзе да нас з 22 снежня 2020 года, чакае сюрпрыз – сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай. Яны павіншуюць дзяцей і дарослых з надыходзячым Новым годам і пацешаць вясёлым інтэрактывам.

На шкляной падлозе другога паверха вас будзе чакаць святочная ялінка і навагодняя фотазона.

Таксама дзейнічаюць навагоднія зніжкі на наведванне агляднай пляцоўкі.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на экскурсію можна з 10.00 да 18.00 з аўторка па нядзелю па тэлефонах: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены адзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам