ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Скарбы і таямніцы лесу
Візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Куба

У страі застаюцца мужчыны

У страі застаюцца мужчыны
Іншыя навіны

23 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіўся святочны канцэрт "У страі застаюцца мужчыны", прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


У святочнай абстаноўцы мерапрыемства ў адрас мужчын прагучалі цёплыя словы, віншаванні і пажаданні аптымізму і дабрабыту, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Моцную палову Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сваім майстэрствам парадаваў танцавальны калектыў "Гарэзныя агеньчыкі" ("Озорные огоньки") пад кіраўніцтвам Валерыя Бурага. Творчыя нумары таксама прадставілі супрацоўнікі бібліятэкі Наталія Жывалкоўская, Віктар Літошык, Наталля Святлова, Анастасія Прымака, Марына Кавальчук і Зоя Нізамава. Сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных сталі выступленні зорак беларускай эстрады – Ірыны Дарафеевай і групы "Механіка".

Святочны канцэрт падараваў незабыўныя ўражанні і выдатны настрой усім удзельнікам мерапрыемства.

 

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам