26 жніўня ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь губернатар Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі Аляксандр Міхайлаў наведаў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі госця вітаў дырэктар Раман Матульскі. У ходзе агляднай экскурсіі спадар Міхайлаў азнаёміўся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі і мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Члены дэлегацыі падняліся на аглядную пляцоўку, адкуль ім адкрыўся жывапісны пейзаж сталіцы і наваколля.
Напрыканцы сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.