ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі OECD
Здаровы лад жыцця: міжнародны і нацыянальны вопыт

Візіт кіраўнікоў ВНУ краін ЕўрАзЭС

Візіт кіраўнікоў ВНУ краін ЕўрАзЭС
Іншыя навіны

30 сакавіка ў рамках сустрэчы рэктараў акадэмій і інстытутаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнай службы краін ЕўрАзЭС Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі кіраўнікі профільных рэгіянальных ВНУ.


У склад дэлегацыі ўвайшлі рэктары ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў, з Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Малдовы.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дэлегацыю вітаў дырэктар Раман Матульскі. Для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія, у ходзе якой яны азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

У музеі кнігі ўвазе дэлегатаў была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з бібліятэчных фондаў. Члены дэлегацыі пакінулі калектыўны памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ўручыў гасцям памятныя падарункі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам