ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Медаль “За заслуги”
У дзіцячым пакоі прайшлі заняткі для бацькоў

Візіт міністра культуры Чачэнскай Рэспублікі

Візіт міністра культуры Чачэнскай Рэспублікі
Іншыя навіны

25 красавіка 2009 года Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі міністр культуры Чачэнскай Рэспублікі Дзікалу Абузедавіч Музакаеў і міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Фёдаравіч Мацвяйчук.


У будынку Нацыянальнай бібліятэкі ганаровых гасцей вітаў дырэктар Раман Сцяпанавіч Матульскі. Члены дэлегацыі пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны, сістэмай работы з чытачамі, структурай чытальных залаў, архітэктурай новага будынка бібліятэкі, афармленнем яго інтэр’ераў, унікальнай калекцыяй рарытэтных выданняў. У музеі кнігі спадар Музакаеў пакінуў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей, адзначыўшы, што калектыў Нацыянальнай бібліятэкі можа ганарыцца сваім унікальным будынкам, і пажадаўшы супрацоўнікам плённай працы і шчасця.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам