ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аман кліча
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навукі і адукацыі

Візіт прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі

Іншыя навіны

20 кастрычніка ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ.


У бібліятэцы адбылася яе сустрэча з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якой былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах.

Высокіх гасцей вітаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Падчас агляднай экскурсіі кіраўнік літоўскай дзяржавы азнаёмілася з асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі і мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

У музеі кнігі ўвазе ганаровай госці была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Спадарыня Грыбаўскайтэ пакінула памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі падаравала Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі факсімільнае выданне “Катэхізісу” Марціна Мажвідаса (першай кнігі, выдадзенай на літоўскай мове) і 2 каталога – “Кириллические рукописные книги, хранящиеся в Вильнюсе” і “Каталог коллекции библиотеки Сапег в фондах Университетской библиотеки”.

Дырэктар бібліятэкі ў сваю чаргу паднёс высокай госці падарункавае ілюстраванае выданне пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам