ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол з удзелам дэлегацыі Руху французскіх прадпрыемстваў “МЕДЭФ”
Мы выбіраем, нас выбіраюць

Вясёлы снегавік

Вясёлы снегавік
Іншыя навіны

24 студзеня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі “Вясёлы снегавік” з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.


Дзеці навучыліся ствараць незвычайныя кампазіцыі, выкарыстоўваючы такія простыя матэрыялы, як вата, каляровая папера, кардон і клей.

Заняткі адкрылі дзецям разнастайнасць выяўленчых прыёмаў, матэрыялаў і тэхнік, якія дапамаглі ім асвоіць чароўны свет выяўленчай дзейнасці і найбольш поўна выказаць сваю творчую задуму.

Цёплая і творчая атмасфера спрыяла стварэнню добрага настрою ўсіх удзельнікаў. Творчы працэс дапоўнілі і разнастаілі музычная паўза, фізкультхвілінкі і прагляд мультфільма.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам