ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каўчэг Чынгіза Айтматава
Кнігалюб, эрудыт, менеджар, псіхолаг, экскурсавод у адной асобе

Выкарыстанне рэсурсаў IPR MEDIA і EBSCO ў навуковай і адукацыйнай дзейнасці

Выкарыстанне рэсурсаў IPR MEDIA і EBSCO ў навуковай і адукацыйнай дзейнасці
Іншыя навіны

11 снежня ў бібліятэцы прайшоў семінар-прэзентацыя “Інфармацыйнае забеспячэнне навуковай і адукацыйнай дзейнасці: выкарыстанне рэсурсаў IPR MEDIA і EBSCO”.

Мерапрыемства арганізавалі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кампанія EBSCO Information Services і група кампаній IPR MEDIA.

IT-тэхналогіі для бібліятэк IPR MEDIA прадставілі генеральны дырэктар групы кампаній IPR MEDIA Наталля Іванова і фінансавы дырэктар Сяргей Іваноў. Удзельнікі пазнаёміліся з паўнатэкставай базай навучальных і навуковых выданняў на платформе IPR books і дадатковымі магчымасцямі працы з платформай: размяшчэннем на ёй тэкстаў даследчых работ і іх праверкай на наяўнасць запазычанняў.

Таксама была прэзентаваная новая тэхналогія інклюзіўнай адукацыі – праграмнае забеспячэнне для выкарыстання электроннай бібліятэкі невідушчымі і чытачамі са слабым зрокам.

У другой частцы семінара дырэктар па рэгіянальным развіцці EBSCO ў Расіі, Беларусі і Малдове Андрэй Сакалоў прадставіў удзельнікам агляд апошніх тэндэнцый развіцця кніжнага рынку і магчымасці працы з кніжнымі калекцыямі на платформе EBSCOhost. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням прадстаўлення і пошуку на платформе беларускай кніжнай экстэрыёрыкі.

Прэзентацыя Сяргея Іванова. частка 1
Прэзентацыя Сяргея Іванова. частка 2
Прэзентацыя Андрэя Сакалова

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.


Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам