ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка ХХІ стагоддзя
У Беларусі выпусцілі “літаратурны шакалад”. Паглядзіце, як ён выглядае

Выстаўка, прэзентацыя, кнігі: што падрыхтавала бібліятэка да свята пісьменства

Выстаўка, прэзентацыя, кнігі: што падрыхтавала бібліятэка да свята пісьменства
Іншыя навіны

1 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае ўдзел у XXVI Дні беларускага пісьменства.

Для гасцей старажытнага горада Слоніма з фондаў галоўнага кнігасховішча краіны прывезлі акадэмічныя, навуковыя, навукова-папулярныя, літаратурна-мастацкія, біяграфічныя выданні, турыстычныя даведнікі і карты – усё гэта стала экспанатамі выстаўкі “Слонім і наваколлі”, прысвечанай Году малой радзімы. Убачыць яе можна ў будынку Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (вул. Першамайская, 10).

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб яркіх гістарычных асобах, жыццёвы шлях якіх звязаны з горадам над Шчарай. Леў Сапега, Міхал Валовіч, Міхал Казімір Агінскі, Войцах Пуслоўскі – без гэтых імёнаў гісторыя Слонімшчыны не гучала б так гучна.

Цэнтр экспазіцыі занялі найбольш важныя экспанаты XVIII стагоддзя. Гэта выданне друкарні Міхала Казіміра Агінскага, праца багаслова Ігната Кульчынскага аб Жыровіцкай іконе Божай Маці, экзэмпляры з уладальніцкімі пазнакамі бібліятэк каталіцкай супольнасці “Аб’яднанне бездакорных сясцёр у Слоніме” і іншыя каштоўнасці.

Асобна размясціліся ў вітрынах кніжныя рарытэты Слонімшчыны і выданні, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння дзеяча беларускай культуры пачатку ХХ стагоддзя бібліятэкара Яўгена Хлябцэвіча.

Спецыяльна да свята ў Нацыянальнай бібліятэцы падрыхтавалі электроннае выданне “Слонім і наваколлі праз прызму старажытных дакументаў, паданняў, даследаванняў”. Падрабязнасці пра змест дыска супрацоўнікі бібліятэкі раскажуць на прэзентацыі ў Слонімскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэка перадасць 150 выданняў Слонімскай раённай бібліятэцы, яшчэ 100 – сярэдняй школе № 3 г. Слоніма і больш за 100 – Слонімскаму дзяржаўнаму медыцынскаму каледжу. Мерапрыемства пройдзе ў Слонімскім драматычным тэатры (пл. Леніна, 13/4).

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам