ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да дня народзінаў Быкава выйшаў першы беларускі графічны раман
Таямніцы “Апостала” і “Малой падарожнай кніжкі”

Захапляльная гісторыя пра Скарыну ад Евы НЭММ

Захапляльная гісторыя пра Скарыну ад Евы НЭММ
Іншыя навіны

28 чэрвеня ў бібліятэцы пройдзе прэзентацыя кнігі для дзяцей “В гостях у Франциска Скорины”.


Кніга пабачыла свет у выдавецкім доме “Звязда” і стала першай часткай серыі “Книга Волшебства”. Працаваў над выданнем цэлы творчы калектыў: пісьменніца Алена Стэльмах пры стварэнні сюжэта заручылася дапамогай сваіх дачок і ўнучак. Адсюль і незвычайны псеўданім Ева НЭММ – па першай літары з імя кожнага аўтара.

Незвычайная казка для дзяцей у вясёлай, захапляльнай форме распавядае пра гісторыю Беларусі. Героі кнігі падарожнічаюць у часе і ў пэўны момант аказваюцца ў друкарні Францыска Скарыны. Разам з першадрукаром яны спасцігаюць каштоўнасць кнігі як нязгаснай крыніцы дабра і святла на зямлі.

Як з’явілася першая друкаваная кніга, хто такі Францыск Скарына і чаму самы новы смартфон ніколі не заменіць добрую кнігу? Пра гэта і не толькі раскажа дзецям Ева НЭММ падчас творчай сустрэчы. Да таго ж аўтары падрыхтавалі для гасцей шэраг сюрпрызаў. Якіх? Прыходзьце і даведайцеся самі!

Сустрэча пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 29 80, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам