ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Адам Багдановіч: Успамінаў я ўсё сумесна перажытае з любоўю...

Знаёмства будучых бібліятэкараў са спадчынай Яўгена Хлябцэвіча

Знаёмства будучых бібліятэкараў са спадчынай Яўгена Хлябцэвіча
Іншыя навіны

У рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў 15 і 16 кастрычніка адбылося сумеснае мерапрыемства.

У ім прынялі ўдзел студэнты БДУКіМ, якія паглыблена вывучаюць творчую спадчыну бібліятэказнаўцы Яўгена Хлябцэвіча ў межах аўтарскага спецыяльнага курса прафесара Ларысы Доўнар “Уклад Я.І. Хлябцэвіча ў развіццё бібліятэказнаўчай думкі”.

Студэнты наведалі выставу “Руплівец бібліятэчнай справы” ў чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Яўгена Хлябцэвіча. У ходзе экскурсіі загадчык сектара музейнай дзейнасці Таццяна Захарава пазнаёміла будучых бібліятэкараў з унікальнымі фотаздымкамі, рукапісамі, асабістымі (сямейнымі) і творчымі дакументамі, а таксама літаратуразнаўчымі і бібліятэказнаўчымі працамі і публікацыямі Яўгена Хлябцэвіча розных гадоў.

Студэнты мелі магчымасць вывучыць дадатковыя матэрыялы аб жыцці і дзейнасці вядомага бібліятэказнаўцы, а таксама праз электронны каталог пазнаёміцца з пералікам дакументаў з асабістага архіва Яўгена Хлябцэвіча, што захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Студэнты БДУКіМ таксама прысутнічалі 15 кастрычніка на публічнай лекцыі амерыканскага даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала “Кнігі да вынаходніцтва друку: нястомная праца перапісчыка” і прынялі актыўны ўдзел у яе абмеркаванні.


Выстава “Руплівец бібліятэчнай справы” будзе працаваць да 30 лістапада 2019 года ў чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348).
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы чытальнай залы.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак і замоў экскурсій: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам