23 мая на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у рамках курса “Актуальныя пытанні аховы матэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны” прайшла лекцыя пра Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне.
Такая ж лекцыя адбылася 26 красавіка на базе філіяла “Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага” Музея гісторыі горада Мінска.
З 2021 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі вядзе дзяржаўны інфармацыйны рэсурс “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь”, ажыццёўлена мадэрнізацыя яго праграмнага забеспячэння. Вядзецца праца па яго напаўненні, па заканчэнні якой рэсурс стане даступны для ўсіх карыстальнікаў.
Алена Балыка, вядучы метадыст інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, правяла заняткі па тэме “Парадак фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне: пытанні вядзення, запаўнення і выкарыстання” для спецыялістаў структурных падраздзяленняў абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адказных за ахову гісторыка-культурнай спадчыны. На мерапрыемстве былі абмеркаваны перавагі мадэрнізаванага рэсурсу, а таксама пытанні яго вядзення і выкарыстання ў прафесійнай дзейнасці спецыялістамі з рэгіёнаў.
Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.