ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі
Навукова-практычная канферэнцыя да 180-годдзя бібліятэкі

520 год з дня нараджэння Францыска Скарыны

Іншыя навіны

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі дэманструецца выстаўка “520 год з дня нараджэння Францыска Скарыны, мысліцеля-асветніка”.


Францыск (Францішак) Скарына (каля 1490 – каля 1551) – культавая постаць беларускай нацыі, народжаная эпохай Рэнесанса. Першадрукар, літаратар, паэт, перакладчык, філолаг і самабытны філосаф – ён з’яўляецца сімвалам інтэлектуальнасці і невычэрпнага творчага патэнцыялу беларускага народа, увасабленнем велізарнай духоўнай сілы беларусаў. З асобай Ф. Скарыны звязаны пачатак новай культурнай традыцыі на Беларусі, пашырэнне гуманізму і адраджэнне духоўнасці.

Яго імя стаіць сярод славутых гістарычных імён сусветнага значэння як чалавека шматграннага таленту, вучонага-энцыклапедыста, высокаадукаванага доктара свабодных навук і медыцыны, які пакінуў яркі след у гісторыі нацыянальнай культуры ўсходнеславянскіх народаў, упершыню далучыўшы іх да кнігадрукавання.

Выданні Ф. Скарыны з’яўляюцца унікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці, здзяйсняючы вялікую культурна-гістарычную місію правадніка з сярэдневяковай цемры ў свет новых, гуманістычных ідэалаў.

Значэнне Скарыны як дзеяча культуры, пісьменніка, перакладчыка заключаецца ў тым, што ён падрыхтаваў той бурны росквіт кнігавыдавецкай справы, які пачаўся ў Беларусі і Літве пасля яго смерці ўжо ў другой палове ХVI ст. Ён узняў мастацкае аздабленне сваіх выданняў на такі высокі ўзровень, што яны служылі ўзорамі для пераймання не толькі сваім суайчыннікам, але і іншым народам.

На выстаўцы, якая працуе да 31 ліпеня, прадстаўлена літаратура пра жыццёвы і творчы шлях Францыска Скарыны.

Крыніца: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам