ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік адзначае юбілей
Моцны духам i словам

Аб’яўлены конкурс на лепшы праект патрыятычнай тэматыкі

Аб’яўлены конкурс на лепшы праект патрыятычнай тэматыкі
Іншыя навіны

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 10 ліпеня па 30 снежня 2023 года праводзіць рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, прысвечаны Году міра і стварэння.

Конкурс накіраваны на выяўленне, матэрыяльную падтрымку і папулярызацыю культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі і праводзіцца па наступных намінацыях:

  • “Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы твор жывапісу патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы твор графікі патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы твор скульптуры патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы твор манументальнага, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшая канцэртная праграма, спектакль, прадстаўленне непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці”;
  • “Лепшая выстава народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (народных мастацкіх рамёстваў)”;
  • “Лепшы інтэрактыўны клубны праект для моладзевай аўдыторыі”;
  • “Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці сельскіх бібліятэк”;
  • “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці раённых і гарадскіх бібліятэк”;
  • “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці абласных бібліятэк”.

Культурныя праекты на конкурс прадстаўляюцца ва ўпраўленні (аддзелы) Міністэрства культуры па кампетэнцыі.

Умовы ўдзелу ў конкурсе – на сайце Міністэрства культуры.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам