ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Старажытная паэма “Беавульф” у беларускім перакладзе
Бібліятэка не перастае здзіўляць

Беларусы чытаюць Уладзіміра Караткевіча

Беларусы чытаюць Уладзіміра Караткевіча
Іншыя навіны

ААТ “Белкніга падвяла вынікі продажу кніг у студзені–жніўні сёлетняга года. У рэйтынгу продажаў са ста назваў кніг на беларускай мове, выдадзеных у Беларусі, на першым месцы – “Гары Потэр і філасофскі камень” Дж. Роўлінг. Нашы суайчыннікі набылі ў “Белкнізе” 288 асобнікаў. Другое месца – за раманам “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча (выдавецтва “Попурри”; у рамана – 203 пакупнікі).

Акрамя гэтага, у рэйтынгу продажаў – наступныя выданні твораў класіка беларускай літаратуры: на пятым месцы – “Дзікае паляванне караля Стаха” (таксама – “Попурри”; прададзена 176 асобнікаў), на дванаццатым месцы – “Чорны замак Альшанскі” (выдавецтва “Попурри”, прададзена 107 асобнікаў). У сотню кніг рэйтынга лепшага продажу ўвайшлі яшчэ некалькі выданняў беларускага класіка. “Дзікае паляванне караля Стаха” (выдавецтва “Беларусь”) набылі 32 пакупнікі. Яшчэ ў рэйтынгу – “Казкі” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча (першая кніга – выданне “Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі”; другая – “Попурри”).

Хто яшчэ з класікаў найболей зацікавіў нашых пакупнікоў? У рэйтынгу “Белкнігі” вылучаюцца кнігі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Івана Мележа. З сучасных пісьменнікаў беларусы болей чытаюць, калі меркаваць па продажах у “Белкнізе”, творы Святланы Алексіевіч, Андрэя Федарэнкі, Віктара Марціновіча, Людмілы Рублеўскай, Алены Стэльмах, Валерыя Гапеева, Сяргея Чыгрына.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: Звязда


Навіны

Скарыназнаўства ў Францыі

23 Кас 2020

23 кастрычніка адбыўся рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням ў Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіла Вольга Шутава, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства і валарызацыі даследаванняў гісторыі культуры Беларусі (Парыж, Францыя), кандыдат гістарычных навук.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запіс на першы курс “Клуба кніжных прафесараў”

23 Кас 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе новы сезон “Клуба кніжных прафесараў”. Запрашаем дзетак і іх бацькоў запісацца на першы курс музейных заняткаў па вывучэнні кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

22 Кас 2020

21 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чараўніцтва для чайнікаў: навошта адаптуюць класічныя казкі і дзе чытаць некласічныя

22 Кас 2020

З тых часоў, як чалавек навучыўся складаць гукі ў словы, а словы – у сказы, свет навокал пачаў імкліва абрастаць казкамі. Чароўнымі гісторыямі тлумачылі ўсё, што пужала сваёй нязведанасцю – змену часоў года, нараджэнне, смерць, колер птушынага пер’я і з’яўленне агню. Што ж з імі цяпер? Іх спасцігла доля нястрымнай адаптацыі. Старыя казкі перапісваюцца на новы лад, іх матывы ўплятаюцца ў іншыя гісторыі. Як гэта робіцца, а галоўнае – навошта? Давайце зірнём на гісторыю адаптацыі казачнай класікі.

Блог прафесійнага чытача

Сугучча

22 Кас 2020

З 22 кастрычніка на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстаўка “Сугучча”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

Кніжныя выстаўкі

Скарыназнаўства ў Францыі

21 Кас 2020

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111