ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Блінок…” закаціўся ў “Зубронак”
Рух недалучэння і Беларусь

Гаспадары літаратурнай гасцёўні

Гаспадары літаратурнай гасцёўні
Іншыя навіны

Некаторым здаецца, што жыццё бібліятэкі летам замірае. На шчасце, жыццё кожнай дзіцячай бібліятэкі горада Мінска летам актывізуецца, становіцца яшчэ больш насычаным.


Адны ідуць са спісамі літаратуры для пазакласнага чытання, другія наведваюць бібліятэку з настаўнікамі ў складзе прышкольнага лагера, трэція, не абцяжараныя школьнымі прадметамі, з асалодай і радасцю выбіраюць кнігі «для душы».

Адным словам, тое, што дзеці не забываюць бібліятэку ў час канікул, радуе і настройвае бібліятэкараў на сур’ёзны лад.

Нядаўна ў дзіцячай бібліятэцы № 4 у межах літаратурнай гасцёўні адбылася сустрэча з Міхасём Пазняковым, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення СПБ. Міхась Паўлавіч прадставіў дзецям свае новыя кнігі для малодшага школьнага ўзросту, якія выйшлі ў выдавецтве “Народная асвета” ў серыі “Свет вакол нас”: “Радзіма”, “Роднае слова”, “У бары і на двары”, “Песня прыроды”, “Свята ўраджаю”, “У заапарку”, “Птушынае свята”.

Дзеці чыталі ўголас вершы, адгадвалі загадкі, паўтаралі за пісьменнікам скорагаворкі, “засыпалі” літаратара пытаннямі – ім было цікава ўсё. Да гэтай сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстаўка “Дарыце радасць людзям”.

Наступным гаспадаром літаратурнай гасцёўні стаў дзіцячы пісьменнік Мікола Чарняўскі.

Аўтар публікацыі: Людміла Бусел, загадчык дзіцячай бібліятэкі № 4 г. Мінска.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 12.07.2013.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам