ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Хадзі на мой голас”
Прававая і сацыяльная абарона інвалідаў

Каталіцкая царква пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову

Каталіцкая царква пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову
Іншыя навіны

25 лістапада архіепіскап Каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў кнігу ў касцёле Cвятых Сымона і Алены ў Мінску.


Пад чырвонай вокладкай рэлігійныя тэксты – больш за 680 старонак.

У дадатку – геаграфічныя карты, план – ён дае зразумець, якім быў Іерусалім у біблейскія часы. Тыраж Новага Запавету на беларускай мове – дзве тысячы экзэмпляраў, хутка кнігі распаўсюдзяць па касцёлах краіны.

Біблію часткова перакладалі на беларускую мову і раней – гэта рабілі каталіцкія і праваслаўныя святары, пратэстанты і свецкія перакладчыкі. Але зараз выйшла першае афіцыйнае выданне, зацверджанае касцельнай уладай.

Працавала над тэкстамі секцыя па перакладзе пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Каманда з дзевяці чалавек, паралельна займаючыся яшчэ іншымі тэкстамі, перакладала Біблію з 2002 года. Архіепіскап Каталіцкай царквы ў Беларусі растлумачыў, што пераклад быў складанай справай з-за адсутнасці распрацаванай біблейскай тэрміналогіі на беларускай мове.

Перакладчыкі трымаліся тэрміналогіі, якая прынятая ў касцёле, але “некаторыя габрэйскія, арамейскія і грэчаскія словы перадавалі ў іх арыгінальным гучанні, але ў кірылічным запісе”, тлумачаць спецыялісты. Так рабілі, каб захаваць гістарычны кантэкст і з-за тэалагічнай неабходнасці.

– Гэта праца не аднаго чалавека, не аднаго перакладчыка, што рабілі б нейкі фармальны пераклад, але гэта крэатыўны пераклад! Трэба было многа працаваць, шукаць словы! – не стрымліваў эмоцый Тадэвуш Кандрусевіч, трымаючы ў руках новае выданне. – Я доўга займаўся перакладамі на рускую мову, калі быў у Маскве, але тады было значна лягчэй, бо мы многа бралі ад праваслаўнай царквы.

Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: ёсць і крытыка.

– Як калі мы былі яшчэ ў семінарыі і казалі пробныя казанні, было так: калі пра казанні нешта кажуць – хваляць ці ганьбяць – гэта вельмі добра. Калі нічога не кажуць, то быццам нічога і не было.

На прэзентацыі Новага Запавету не аднойчы ўзгадавалі беларускага першадрукара Францыска Скарыну. У 2017-м на Беларусі адзначаюць 500-годдзе першай друкаванай кнігі на беларускай мове – Бібліі Скарыны. Да гэтай даты хрысціянскія канфесіі Беларусі прымеркавалі свае выданні перакладаў на сучасную мову. Нагадаем: 15 лістапада Беларуская праваслаўная царква прэзентавала свой пераклад.

На каталіцкай прэзентацыі прысутнічаў праваслаўны святар Святаслаў Рагальскі. Ён атрымаў ад Кандрусевіча ў падарунак Новы Запавет у перакладзе каталікоў.

– Пераклад праваслаўнай царквы будзе карысны для касцёла, і пераклад каталіцкага касцёла, я спадзяюся, таксама будзе карысны і для праваслаўнай царквы, і для пратэстанцкіх супольнасцяў, бо ўсе мы жывём на той самай зямлі і, напэўна, будзем адзін ад аднаго вучыцца, – адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч.

Крыніца: Tut.by

Навіны

Экскурсіі ў Дзень народнага адзінства

17 Вер 2021

17 верасня ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі на экскурсіі цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” завіталі навучэнцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча і сярэдняй школы № 225 г. Мінска. Для іх былі праведзены экскурсіі па творчасці Францыска Скарыны і Уладзіміра Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лепшыя бібліятэкары краіны атрымалі ўзнагароды

15 Вер 2021

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сабраліся бібліятэкары са ўсіх куточкаў краіны, каб адзначыць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк, адпачыць душой сярод калег і аднадумцаў, атрымаць заслужаную ўвагу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам