ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
ААН для міру і дабрабыту народаў
Прэзентацыя факсіміле Баркалабаўскага летапісу

Кніжніца з аўтографамі

Кніжніца з аўтографамі
Іншыя навіны

Сталічная дзіцячая бібліятэка № 2, размешчаная на вуліцы Кузьмы Чорнага, сёлета святкуе свой 60-гадовы юбілей.


Яе адметнасцю з’яўляюцца ўнікальная калекцыя аўтографаў беларускіх пісьменнікаў і мастацкая галерэя.

Да 1953 г. у Савецкім (тады Варашылаўскім) раёне Мінска не мелася ніводнай дзіцячай кніжніцы. Установа, заснаваная 1 кастрычніка таго года, мусіла выправіць сітуацыю. Праўда, спярша бібліятэка нават не мела памяшкання. Таму набытая літаратура складвалася ў дзвюх маленькіх кладовачках ў інтэрнаце будаўнічага трэста на вуліцы Чырвонай. Прычым супрацоўнікі афармлялі літаратуру ў калідорах. Першыя два гады кніжніца размяшчалася на Лагойскім тракце, а потым пераехала ў сучасны будынак.

А неўзабаве, пад час Тыдня дзіцячай кнігі 1957 г., туды завіталі першыя дарослыя госці: беларускія пісьменнікі Віталь і Артур Вольскія, Мікалай Гамолка і Валянцін Зуй. Менавіта ў той час у бібліятэцы пачалі з’яўляцца першыя аўтографы. Самы даўні з іх належыць Эдзі Агняцвет, якая 7 снежня 1958 г. пакінула надпіс на сваёй кнізе “Госць з далёкай краіны”: “Чытачам дзіцячай бібліятэкі Варашылаўскага раёна г. Мінска – на добры ўспамін”. Пазней у пісьменніцы наладзілася плённае супрацоўніцтва з установай. У фондзе захоўваюцца кнігі з яе аўтографамі, датаванымі 1978, 1982 і 1992 гг.

Іншыя, найбольш даўнія аўтографы належаць Сяргею Міхальчуку (кніга “Сто прыгод за адзін дзень”, 1963), які спярша з’яўляўся чытачом установы, латышскаму паэту Аярсу Вацыецісу (“Свяжем хвосты”, 1969), Клаўдзіі Каліне (“Хлопчык-пакідайчык”, 1970), Сяргею Грахоўскаму (“Агеньчык у акне”, 1973). А больш позні аўтограф Паўлюка Пранузы на кнізе “Я вясну малюю”, датаваны 1989 г., – вершаваны: “Дарагія чытачы! Вам адкрываць навук сакрэты, // Каб жыў шчасліва чалавек. // Вачыма вашымі планета // Няхай глядзіць у новы век”.

А сёлета 19 верасня свой аўтограф на кнізе Янкі Маўра пакінуў яго сваяк, сын Якуба, Коласа Міхась Міцкевіч, які пажадаў чытачам “прачытаць як мага больш мастацкіх кніг”.

Наогул, у бібліятэцы захоўваецца больш як 160 кніг з аўтографамі. Гэта творы Раісы Баравіковай, Ніны Галіноўскай, Віктара Казько, Уладзіміра Ліпскага, Уладзіміра Мароза, Алены Масла, Паўла Місько, Уладзіміра Саламахі, Яўгена Хвалея, Уладзіміра Ягоўдзіка, а таксама кнігі, напісаныя ўдзельнікамі Другой сусветнай вайны, блакаднікамі, малалетнімі вязнямі фашысцкіх канцлагераў.

Цікава, што дзякуючы У. Ягоўдзіку бібліятэка стала месцам размяшчэння галерэі Алены Лось. Пісьменнік, які сябраваў з мастачкай, параіў ёй перадаць туды некаторыя свае карціны. Урачыстае адкрыццё галерэі, у якой прадстаўлена 36 твораў, адбылося ў 2010 г.. Супрацоўнікі кніжніцы запісалі інтэрв’ю з віноўніцай урачыстасці на 45 хвілін і паказваюць яго фрагменты пад час імпрэз.

Дарэчы, апошнім часам з’явілася ідэя прысвоіць бібліятэцы імя вядомай мастачкі, якая сёлета адышла ў іншы свет. Хацелася б, каб такая ініцыятыва спраўдзілася.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам