ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
“Прыехаў Купала…”

Літаратурны аўторак

Літаратурны аўторак
Іншыя навіны

Па ініцыятыве Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ў летнія канікулы ў кінатэатры “Ракета” раз на тыдзень перад пачаткам дзіцячага кінасеанса праводзіцца сустрэча з беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі.


“Пісьменніцкі аўторак” – так называецца гэтая невялікая, але вельмі патрэбная акцыя. Не так даўно дзеці сустракаліся з пісьменніцай Аленай Міхаленкай, знаёміліся з яе апавяданнямі і вершамі. Кніжка пісьменніцы “Добрые сказки”, выдадзена па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Алена Іосіфаўна – педагог, а таксама рэдактар газеты “Воскресение” – на вельмі простых і зразумелых прыкладах, мякка і ненадакучліва дае запамінальныя ўрокі дабрыні, узаемаразумення, любові да бліжняга.

А некалькі дзён таму ў госці да хлопчыкаў і дзяўчынак завітаў пісьменнік Міхаіл Дзеравянка, не толькі аўтар фантастычных твораў і дзіцячых казак, але і заснавальнік і рэдактар цэлай серыі часопісаў для дзяцей: “Мишутка”, “Тигра”, “Мамино солнышко”, “Журавлик”.

– Дзіцячая літаратура, вядома ж, павінна вучыць дабрыні, гэтай вечнай і жаданай перамозе дабра над злом, – упэўнены Міхаіл Андрэевіч, – але мэта нашых часопісаў яшчэ і развіваць. Мы стараемся ў даступнай забаўляльнай форме навучыць дзяцей самастойнаму мысленню, уважлівасці, правільнай гаворцы... Бо, па меркаванні псіхолагаў, у 5–7 гадоў яны незвычайна ўспрымальныя да ўсяго, і маленькі чалавечак у гэтым узросце можа запомніць столькі, колькі яму часам не адужаць за ўсё астатняе жыццё.

Міхаіл Андрэевіч прыйшоў да дзяцей не адзін, а з казачнымі героямі сваіх твораў – Мішуткам і Гузікам, якія прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам рашыць задачы, разгадаць загадкі і шарады ды адказаць на пытанні.

Дзеці, сярод якіх былі і часовыя выхаванцы дзіцячага прытулку, вельмі шчыра радаваліся сустрэчы, падарункам – кніжкам і часопісам. Ды запрашалі часцей прыходзіць у госці.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва” 20.07.2012

Аўтар публікацыі – Лізавета Палеес

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам