ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстаўка жывапісу і графікі Кітая
Візіт дэлегацыі Пакістана

Мемарыяльная дошка – на месцы вянчання Якуба Коласа

Мемарыяльная дошка – на месцы вянчання Якуба Коласа
Іншыя навіны

На званіцы Свята-Варварынскай царквы ў Пінску з’явілася дошка ў памяць аб шлюбе беларускага Песняра.


Месца вянчання Канстанціна Міцкевіча і Марыі Каменскай доўгі час заставалася невядомым. Раскрыць таямніцу дапамог выпадак. У адным са сваіх інтэрв’ю архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан абмовіўся, што ў пінскім храме ў метрычнай кнізе захаваўся запіс аб заключэнні шлюбу паміж Канстанцінам Міхайлавічам і Марыяй Дзмітрыеўнай. Сваякі пісьменніка звярнуліся ў Пінскі гарвыканкам з просьбай дапамагчы знайсці гэты важны дакумент.

– Кожная нацыя мае сваіх герояў, якія рабілі ўсё магчымае для станаўлення свайго народа, – адзначыў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан падчас цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі. – Для рускіх – Аляксандр Пушкін, для ўкраінцаў – Тарас Шаўчэнка, для беларусаў – гэта Якуб Колас. Мы можам ганарыцца тым, што вялікі сын зямлі беларускай пражыў пэўны час на Піншчыне. Гасподзь даў нам магчымасць адкрыць архіўныя дакументы, якія сведчаць аб тым, што менавіта ў гэтай царкве Канстанцін Міцкевіч пабраўся шлюбам з Марыяй Каменскай, пасля чаго паўстала вельмі моцная сям’я.

Нагадаем, у Пінску Якуб Колас правёў тры гады: з 1912-га па 1915-ты. Тут заклаўся падмурак яго сям’і: пісьменнік сустрэў настаўніцу Марыю Каменскую, з якой ажаніўся ў 1913 годзе і пражыў у шлюбе больш за 30 гадоў. У горадзе на Піне нарадзіўся першы сын Якуба Коласа – Даніла. Менавіта Піншчына натхніла Песняра напісаць трылогію “На ростанях”.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел аматары творчасці Якуба Коласа, яго родныя – нявестка Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч і дзве ўнучкі – Вера Данілаўна і Марыя Міхайлаўна. Мемарыяльную дошку на званіцы асвяцілі, затым госці і сваякі пісьменніка наведалі Музей Беларускага Палесся і коласаўскія мясціны на Піншчыне.

Аўтар публікацыі: Надзея Паўлава.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам